Беспілотны верталёт NASA здзейсніў першы палёт над паверхняй Марса

2021-04-20 10:59:08
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нацыянальнае ўпраўленне па аэранаўтыцы і даследаванні касмічнай прасторы правяло палёт верталёта Ingenuity над паверхняй Марса. Гэта першы кіраваны палёт паветранага сродку з рухавіком на іншай планеце.

Абсталяваны сонечнымі батарэямі верталёт адарваўся ад паверхні ў 03:34 па паўночнаамерыканскім усходнім часе, калі кіруючая верталётам каманда палічыла энергетычныя і палётныя ўмовы аптымальнымі.

У 06:46 каманда атрымала даныя з верталёта, якія перадаў марсаход Perseverance, і пацвердзіла паспяховасць палёту.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ