Прэм'ер-міністр Індыі выключыў магчымасць увядзення агульнанацыянальнага лакдаўна на фоне другой хвалі COVID-19

2021-04-21 16:47:15
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэм'ер-міністр Індыі Нарэндра Модзі ў аўторак увечары заявіў, выступаючы з тэлевізійным зваротам, што краіна змагаецца з другой хваляй эпідэміі COVID-19, аднак не будзе ўводзіць лакдаўн па ўсёй краіне. Паводле яго слоў, каранцінныя меры з'яўляюцца апошнім сродкам, іх "варта пазбягаць з усіх сіл". Цяперашняя эпідэміялагічная сітуацыя адрозніваецца ад мінулагодняй, неабходна абараняць эканоміку ад негатыўных уплываў, сказаў М. Модзі, дадаўшы, што "гэта велізарны выклік, але мы павінны прыкласці сумесныя намаганні для яго пераадолення".

Прэм'ер-міністр адзначыў, што ўрад працуе над забеспячэннем вытворчасці і паставак медыцынскага кіслароду. Ён заклікаў людзей не панікаваць, строга выконваць супрацьэпідэмічныя меры, не выходзіць на вуліцу за выключэннем надзвычайных сітуацый.

З-за бесперапыннага пагаршэння сітуацыі з эпідэміяй COVID-19 у індыйскай сталіцы Нью-Дэлі, штаце Махараштра і іншых рэгіёнах паведамілі пра недахоп ложкаў і медыцынскіх рэсурсаў, у прыватнасці, медыцынскага кіслароду і лекаў.

Штодзённы прырост новых выпадкаў заражэння COVID-19 у Індыі ў апошні час неаднаразова б’е антырэкорды. Паводле апублікаваных у аўторак даных Міністэрства аховы здароўя і дабрабыту сям'і Індыі, у краіне за мінулыя суткі зафіксавана 259170 новых выпадкаў захворвання, агульная колькасць пацверджаных эпізодаў дасягнула 15321089, эпідэмія ўжо забрала жыцці 180530 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ