У Жэневе прайшоў фестываль-конкурс з нагоды Дня кітайскай мовы ў ААН

2021-04-22 12:21:10
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Жэневе прайшоў фестываль-конкурс з нагоды Дня кітайскай мовы ў ААН. У анлайн-мерапрыемстве прынялі ўдзел пастаянны прадстаўнік КНР у аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Чэнь Сюй, генеральны дырэктар аддзялення ААН у Жэневе Таццяна Валавая і гендырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн.

Пасол Чэнь Сюй сказаў, што з ростам цікавасці да вывучэння кітайскай мовы і культуры Кітая ў свеце насельніцтва планеты пачне больш глыбока разумець Кітай -- краіну, якая валодае багатай скарбніцай матэрыяльнай і духоўнай культуры. Акрамя таго, дзякуючы вывучэнню кітайскай мовы і культуры, свет пазнаёміцца з інавацыйным развіццём Кітая і пашырэннем ступені адкрытасці краіны знешняга свету.

Генеральны дырэктар Медыякарпарацыі Кітая Шэнь Хайсюн адзначыў, што ўдзельнікі фестывалю на адной мове выказалі шырокі плюралізм меркаванняў і пазіцый.

Міжнародны фестываль-конкурс кітайскай мовы запрасіў да ўдзелу аматараў кітайскай мовы з усяго свету. З 18 сакавіка па 15 красавіка арганізатары мерапрыемства атрымалі 340 конкурсных работ з 27 краін. Вынікі конкурсу падведзены 21 красавіка.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ