​Рэспублікі Карэя і ЗША абмеркавалі сітуацыю на Карэйскім паўвостраве

2021-04-22 17:20:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Спецпрадстаўнік МЗС Рэспублікі Карэя па пытаннях міру і бяспекі на Карэйскім паўвостраве Но Гю Док і выканаўца абавязкаў памочніка дзяржсакратара ЗША па справах Усходняй Азіі і Ціхага акіяна Сон Кім правялі сёння тэлефонную размову па сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Пра гэта паведаміла паўднёвакарэйскае МЗС.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб шляхах супрацоўніцтва для дасягнення прагрэсу ў поўнай дэнуклеарызацыі і канчатковым мірным урэгуляванні на Карэйскім паўвостраве. Яны таксама дамовіліся працягнуць кансультацыі на ўсіх узроўнях для правядзення паспяховай сустрэчы прэзідэнта РК Мун Чжэ Іна з прэзідэнтам ЗША Джозэфам Байдэнам, прызначанай на канец траўня бягучага года.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ