«Вакцынны нацыяналізм» пажырае жыцці людзей

2021-04-27 11:24:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Нядаўна ў Індыі быў зафіксаваны ўжо чацвёрты запар сусветны антырэкорд заражэння каронавірусам у аб'ёме больш за 300 тыс. чалавек. У гэтых жахлівых умовах краіна як ніколі мае патрэбу ў дапамозе – у леках, вакцынах, тэхнічных і іншых сродках. Гаворка ўжо не пра дэфіцыт, а пра поўнае вычарпанне рэсурсаў. У трупярнях і крэматорыях назапашваецца вялікая колькасць трупаў. З-за несупыннай працы печы некаторых крэматорыяў пачалі плавіцца і выходзіць з ладу. Многія індыйцы вымушаныя спальваць астанкі сваіх блізкіх самастойна. Карэспандэнты агенцтва Reuters апісалі тое, што адбываецца як "ад на Зямлі».

Пад усё больш моцным ціскам з боку міжнароднай супольнасці ўрад ЗША, нарэшце, 25 красавіка выступіў з заявай аб гатоўнасці прадаставіць Індыі медыцынскія сродкі, уключаючы сыравіну для вырабу вакцын. Аднак індыйскія Інтэрнэт-карыстальнікі заявілі, што «Індыя не даруе бессардэчнасці, якую ЗША праявілі ў той момант, калі людзі мелі патрэбу ў дапамозе гэтак адчайна».

Прыкладна месяц таму прэзідэнт ЗША Джо Байдэн на пасяджэнні з лідарамі Індыі, Аўстраліі і Японіі заявіў, што ЗША гатовыя інвесціраваць сродкі для аказання дапамогі Індыі ў распрацоўцы і размеркаванні вакцын ва ўсім свеце. Аднак, пасля таго, як сітуацыя з эпідэміяй каронавіруса ў Індыі раптоўна абвастрылася, Дзярждэпартамэнт ЗША 22 красавіка, як і раней, холадна адхіліў просьбу індыйскага боку зняць забарону на экспарт сыравіны для распрацоўкі вакцын пад падставай пераважнага забеспячэння права амерыканцаў на прышчэпку.

Між тым, сітуацыя з эпідэміяй COVID-19 у Індыі імкліва пагаршаецца. За апошнія 4 дні ўжо зарэгістраваныя больш за 1,2 млн. новых выпадкаў заражэння. Індыя мае патрэбу не проста ў сыравіне, а ў вакцынах прамога прымянення, якую можна выкарыстоўваць адразу ж. У сувязі з гэтым, у індыйскай газеце The Hindu быў апублікаваны поўны горычы і расчаравання каментар, дзе канстатуецца, што хоць ЗША і далі абяцанне аказаць дапамогу, яны не згадалі аб прадастаўленні вакцын прамога прымянення.

Каронавірус выклікае жах, але яшчэ больш страшным становіцца растучая абыякавасць і карыслівасьць чалавечых сэрцаў. Цяпер вакцынны нацыяналізм выступае сур'ёзнай, калі не сказаць, што галоўнай перашкодай у глабальнай згуртаванай барацьбе з пандэміяй.

Хоць Індыя з'яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце вытворцам вакцын, на сённяшні момант толькі 8,6% індыйцаў атрымалі хаця б адну дозу вакцыны. Сітуацыя ў іншых менш развітых краінах ідзе яшчэ горшым чынам. Статыстыка Оксфардскага ўніверсітэта паказвае, што ў Нігеры, Камеруне, Лівіі і Папуа-Новай Гвінеі ўзровень вакцынацыі першай дозай складае менш за адну тысячную долі. Для параўнання: у ЗША ўзровень вакцынацыі дасягнуў 41,5%, у Вялікабрытаніі гэтая лічба склала 50%, у Ізраілі - 61%.

Згодна з дакладам Універсітэта Дзьюка, у ліпені гэтага года ЗША будуць мець больш чым 300 млн. доз вакцыны супраць каронавіруса. Такім чынам, гаворка ідзе пра збытак - унутраная прапанова перавысіць попыт. Нягледзячы на тое, што несправядлівае размеркаванне вакцыны супраць каронавіруса ставіць пад пагрозу жыццё людзей бедных краін, багатыя краіны прытрымваюць вакцыны і кантралююць сыравіну для яе вытворчасці ў спекулятыўных і іншых мэтах. Вакцынны нацыяналізм у прамым сэнсе адымае жыцці людзей бедных краін, дапамагае вірусу забіваць.

Што яшчэ горш, абвастрэнне сітуацыі з эпідэміяй ў Індыі ў спалучэнні з экспартнымі абмежаваннямі ЗША і іншыя складаныя фактары, будуць запавольваць прагрэс у вытворчасці вакцыны супраць каронавіруса. Тым краінам, якія з нецярпеннем чакаюць вакцыны, магчыма, прыйдзецца чакаць даўжэй. А гэта значыць толькі адно - яшчэ больш ахвяр.

Нядаўна эпідэміёлаг медыцынскай школы Гарвардскага універсітэта Інгрыд Кац і некалькі медыцынскіх экспертаў апублікавалі ў часопісе The NewEngland Journal of Medicine артыкул, у якім указалі, што фундаментальная праблема цяперашняга несправядлівага размеркавання заключаецца ў тым, што вакцыны супраць каронавіруса і ключавыя медыцынскія сродкі разглядаюцца як тавары, а не як грамадскія даброты.

Прэзідэнт Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК) Петэр Маўрэр у нядаўнім інтэрв'ю прама заявіў, што калі вакцыны супраць каронавіруса не будуць распаўсюджвацца справядліва ў глабальным маштабе, то гэтая пандэмія «прынясе свету больш канфліктаў, больш гвалту і больш беднасці».

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ