У Іспаніі другі год запар адмяняюць свята Сан-Фермін з забегамі быкоў

2021-04-27 16:32:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Традыцыйнае свята Сан-Фермін, вядомае забегамі быкоў, было адменена сёлета з-за распаўсюджвання каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /. Пра гэта ў панядзелак заявіў мэр іспанскага горада Памплона Энрыке Майя на брыфінгу.

Такім чынам, улады горада ўжо другі год запар адмяняюць правядзенне гэтага фестывалю.

Э. Майя паведаміў, што ў апошнія дні ў Іспаніі назіраецца новая ўспышка COVID-19. У аўтаномнай вобласці Навара, дзе размешчана Памплона, на працягу мінулых двух тыдняў зарэгістравалі ў сярэднім 432 выпадкі захворвання на 100 тыс. жыхароў, што значна вышэй за сярэднюю адзнаку ў Іспаніі - 235 выпадкаў. Больш за тое, працэс вакцынацыі ідзе больш марудна, чым меркавалася раней. Па словах мэра, да адкрыцця фестывалю засталося толькі два месяцы, і мясцовы ўрад вымушаны прыняць гэта "пакутлівае рашэнне".

Чыноўнік дадаў, што ўлады збіраюцца накіраваць значную частку бюджэту, які быў выдзелены для святкавання Сан-Фермін, на распрацоўку разнастайнай праграмы культурных мерапрыемстваў летам для прыцягнення турыстаў, аднаўлення турызму і стымулявання росту мясцовай эканомікі.

Фестываль Сан-Фермін звычайна праходзіць 6-14 ліпеня ў Памплоне. З-за распаўсюджвання COVID-19 у мінулым годзе гэтае свята было адменена.

Паводле даных Міністэрства аховы здароўя, па стане на 14:00 панядзелка агульная колькасць выпадкаў заражэння COVID-19 у Іспаніі дасягнула 3488469. Ад хваробы памерлі ў агульнай колькасці 77738 пацыентаў. 22,8 % насельніцтва краіны атрымалі першую дозу вакцыны ад COVID-19, 8,3 % - абедзве дозы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ