Японія ўхваліла пагадненне RCEP

2021-04-28 16:37:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Парламент Японіі ў сераду ўхваліў пагадненне аб найбуйнейшай у свеце зоне свабоднага гандлю, падпісанае 15 краінамі Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, уключаючы Кітай і 10 членаў Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі / АСЕАН /.

Пагадненне аб Рэгіянальным усёабдымным эканамічным партнёрстве / RCEP /, падпісанае ў лістападзе 2020 года, аб'ядноўвае краіны-члены АСЕАН, а таксама Кітай, Японію, Рэспубліку Карэя, Аўстралію і Новую Зеландыю.

Гэта найбуйнейшая ў свеце зона свабоднага гандлю па шырокім спектры паказчыкаў, і ў яе 15 краінах-удзельніцах пражывае 2,27 млрд чалавек, агульны валавы ўнутраны прадукт складае 26 трлн долараў ЗША, а агульны аб'ём экспарту - 5,2 трлн долараў ЗША.

Пагадненне RCEP уступіць у сілу праз 60 дзён пасля яго ратыфікацыі шасцю членамі АСЕАН і трымя іншымі краінамі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ