Урад Буркіна-Фасо пацвердзіў гібель трох выкрадзеных замежнікаў

2021-04-28 16:37:44
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле інфармацыі, што паступіла з Уагадугу, урад Буркіна-Фасо ў аўторак пацвердзіў забойства трох замежнікаў, выкрадзеных у панядзелак ва ўсходняй частцы краіны.

Як гаворыцца ў заяве уладаў, група леснікоў, журналістаў і салдат у панядзелак трапіла ў засаду ў правінцыі Гурма. У выніку тры чалавекі атрымалі раненні, чацвёра былі выкрадзены: двое іспанцаў, адзін ірландзец і адзін мясцовы вайсковец.

Асобы нападаючых невядомыя.

Міністр замежных спраў Іспаніі Аранча Гансалес Лайя ў аўторак пацвердзіла гібель двух іспанскіх журналістаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ