Прэзідэнт Паўднёвага Судана распусціў парламент

2021-05-10 17:53:06
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле паведамленняў з Джуба, прэзідэнт Паўднёвага Судана Cалва Кіір усуботу сваім указам распусціў парламент, што праклала шлях для фарміравання новага складазаканадаўчага органа.

Як паведамілі мясцовыя СМІ, С. Кіір у сваім указе абвясціў аб роспуску парламента, але не паведаміў, калі афіцыйна пачне функцыянаваць яго новы склад.

Паводле паведамленняў, праца па фарміраванні новага складу парламента Паўднёвага Судана была адкладзеная на год з-за эпідэміі каронавіруса новага тыпу / COVID-19 /. Цяперашні роспуск парламента з мэтай фарміравання яго новага складу будзе спрыяць стабільнаму функцыянаванню пераходнага кааліцыйнага ўрада.

Паўднёвы Судан быў абвешчаны незалежнай дзяржавай у 2011 годзе. З канца 2013 спрэчка за ўладу паміж С. Кіірамі тагачасным першым віцэ-прэзідэнтам Рыекам Машарам Цені выклікала ўзброены канфлікт ва ўсёй краіне. У верасні 2018 года канфліктуючыя бакі Паўднёвага Судана падпісалі мірнае пагадненне, дамовіўшыся аб падзеле ўлады і фарміраванні пераходнага кааліцыйнага ўрада. У лютым 2020 года быў афіцыйна сфарміраваны пераходны кааліцыйны ўрад, першым віцэ-прэзідэнтам якога стаў Р. Машар Цені.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ