Шры-Ланка ўводзіць агульнанацыянальныя абмежаванні на паездкі з 21 траўня

2021-05-18 16:13:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Шры-Ланкі паведамілі, што паездкі па выспе будуць абмежаваныя з 23:00 па мясцовым часе 21 траўня да 4:00 25 траўня, каб прадухіліць далейшае распаўсюджанне COVID-19.

Камандуючы арміяй і кіраўнік Нацыянальнага аператыўнага цэнтра па барацьбе з COVID-19 генерал Шавендра Сілва паведаміў, што рэжым будзе блізкі да каменданцкай гадзіны. Паводле яго слоў, 25 мая людзі змогуць пакінуць свае дамы і назапасіцца неабходнымі таварамі, а ў 23:00 абмежаванні будуць уведзены другі раз да 4:00 28 траўня. "Мы заклікаем насельніцтва строга выконваць гэтыя абмежаванні на паездкі, каб спыніць распаўсюджанне COVID-19. Бліжэйшыя тры тыдні надзвычай важныя, і мы спадзяёмся спыніць вірус", -- сказаў Ш. Сілва.

На сённяшні дзень у Шры-Ланцы зарэгістравана больш за 144 тыс. выпадкаў захворвання COVID-19 і звыш 900 смерцяў. Эксперты заявілі, што новы штам COVID-19 заразіў больш за 30 тыс. чалавек па ўсёй краіне.

13 мая Шры-Ланка ўжо ўводзіла аналагічныя абмежаванні, якія былі знятыя раніцай у панядзелак.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ