Лідары ЕС асудзілі перанакіраванне авіярэйсу кампаніі Ryanair у Беларусь

2021-05-24 16:59:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Лідары ЕС у нядзелю асудзілі перанакіраванне авіярэйсу кампаніі Ryanair Афіны-Вільнюс у Мінск і папярэдзілі пра тое, што на саміце ЕС у панядзелак у дачыненні да Беларусі магчыма ўвядуць санкцыі.

"Я самым рашучым чынам асуджаю вымушаную пасадку авіярэйсу кампаніі Ryanair у беларускі Мінск 23 траўня 2021 года", - заявіў старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль.

Паводле яго слоў, гэты інцыдэнт "не застанецца без наступстваў", лідары ЕС абмяркуюць гэта беспрэцэдэнтная здарэнне ў панядзелак.

Як паведамілі ў авіякампаніі Ryanair, рэйс FR4978 быў накіраваны ў аэрапорт Мінска ў нядзелю, паколькі экіпаж быў папярэджаны аб магчымай пагрозе бяспекі. Аднак нічога заганнага выяўлена не было, дадалі ў кампаніі. Пазней самалёт зноў узляцеў і прызямліўся ў сталіцы Літвы а 21:25 / 18: 25 па Грынвічы / у нядзелю.

"Прымус авіярэйсу кампаніі Ryanair Афіны-Вільня да пасадкі ў Мінск з'яўляецца цалкам непрымальным", - заявіла кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен.

Прэм'ер-міністр Грэцыі Кірыякас Міцатакіс напісаў у "Твітэры", што гэта падзея з'яўляецца "беспрэцэдэнтным, шакавальным дзеяннем". Ён таксама заклікаў ЕС "узмацніць ціск на Беларусь". Прэзідэнт Літвы Гітанас Науседа назваў дзеянні Беларусі "агіднымі". Міністр замежных спраў Германіі Хайка Маас заявіў, што гэта сур'ёзны замах на грамадзянскую авіяцыю ў Еўропе. "Гэта сур'ёзны і небяспечны інцыдэнт, які патрабуе міжнароднага расследавання", - напісаў у сябе ў "Твітэры" кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг.

Паводле паведамлення агенцтва БЕЛТА, самалёт авіякампаніі Ryanair, які рухаўся па маршруце Афіны-Вільнюс, прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск пасля атрымання паведамлення аб мініраванні борта. Пазней высветлілася, што паведамленне аб мініраванні самалёта было непраўдзівым.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ