МАГАТЭ не атрымае доступ да запісаў з камер ядзерных аб'ектаў Ірана - спікер іранскага парламента

2021-05-24 17:01:19
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Старшыня Меджліса / парламента / Ірана Махамад Багер Галібаф у нядзелю заявіў на дзяржаўным тэлебачанні, што 22 мая скончыўся тэрмін дзеяння трохмесячнага часовага тэхнічнага пагаднення, дасягнутага паміж Міжнародным агенцтвам па атамнай энергіі / МАГАТЭ / і Іранам, таму МАГАТЭ не зможа атрымаць доступ да запісаў з камер па маніторынгу ядзерных аб'ектаў Ірана.

М. Б. Галібаф заявіў, што Іран поўны рашучасці рэалізаваць прыняты парламентам закон "Стратэгічная мера па адмене санкцый", які таксама падтрымаў вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменеі.

Пагадненне паміж МАГАТЭ і Іранам можа быць умоўна падоўжанае яшчэ на месяц, паведаміла іранскае дзяржаўнае тэлебачанне са спасылкай на неназванага іранскага чыноўніка. На працягу дадзенага перыяду, калі запыт Ірана будзе задаволены, запісы з камер будуць перададзеныя МАГАТЭ.

Нагадаем, у ліпені 2015 года Іран падпісаў Сумесны ўсёабдымны план дзеянняў / СУПД / з "шасцёркай" міжнародных пасрэднікаў / ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Расія, Кітай і Германія /. Ён абавязаўся абмежаваць сваю ядзерную праграму, а міжнародная супольнасць - адмяніць санкцыі. У траўні 2018 года, ЗША ў аднабаковым парадку абвясцілі аб выхадзе з СУПД, а затым аднавілі і ўвялі дадатковыя санкцыі супраць Ірана. З траўня 2019 года Тэгеран паступова прыпыняе выкананне некаторых артыкулаў пагаднення, але абяцае, што прынятыя меры з'яўляюцца "зварачальным". У лютым 2021 Іран і МАГАТЭ дасягнулі часовага тэхнічнага пагаднення на тэрмін да трох месяцаў, што дазваляе агенцтву працягваць інспекцыйную дзейнасць у Ісламскай Рэспубліцы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ