Сіндзі Кіра стане новым генерал-губернатарам Новай Зеландыі

2021-05-24 17:18:22
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Сіндзі Кіра зменіць Пэтсі Рэддзі на пасадзе генерал-губернатара Новай Зеландыі ў кастрычніку бягучага года. Пра гэта ў панядзелак заявіла прэм'ер-міністр краіны Джасінда Ардэрн.

Па словах кіраўніка ўрада, прызначэнне С. Кіра на пяцігадовы тэрмін было адобрана каралевай Вялікабрытаніі, яна ўступіць на пасаду ў кастрычніку пасля таго, як скончыцца тэрмін паўнамоцтваў дзеючага генерал-губернатара П. Рэддзі.

С. Кіра будзе чацвёртай у гісторыі краіны жанчынай на пасадзе генерал-губернатара Новай Зеландыі, а таксама першай новазеландкай маарыйскага паходжання, якая зойме гэтую пасаду. Яна нарадзілася ў 1958 годзе ў горадзе Фангарэі на поўначы краіны. С. Кіра на працягу доўгага часу працуе і займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне грамадскай аховы здароўя, абароны правоў дзяцей з бедных сем'яў і іншых сацыяльных сферах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ