Дж. Байдэн і У. Пуцін правядуць асабістую сустрэчу ў Жэневе 16 чэрвеня

2021-05-26 14:13:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін правядуць першую сустрэчу ў Жэневе / Швейцарыя / 16 чэрвеня. Пра гэта паведаміў Белы дом.

"Лідары абмяркуюць увесь спектр актуальных пытанняў з улікам нашага імкнення вярнуць амерыкана-расійскім адносінам прадказальны і стабільны характар", - адзначаецца ў кароткай заяве, апублікаванай Белым домам.

Крэмль таксама пацвердзіў будучую сустрэчу ў асобнай заяве.

Дадзеная сустрэча стане першай для Дж. Байдэна і У. Пуціна з таго моманту, як Дж. Байдэн стаў прэзыдэнтам ЗША. Раней у гэтым месяцы ён заявіў, што разлічвае на сустрэчу з У. Пуціным у чэрвені падчас свайго еўрапейскага турнэ. У рамках гэтай паездкі прэзідэнт Злучаных Штатаў плануе наведаць саміт "Групы сямі" у Вялікабрытаніі, а затым - саміт НАТА ў Брусэлі / Бельгія /.


Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ