Генеральны сакратар ААН заклікаў да салідарнасці з Афрыкай у барацьбе з COVID-19

2021-05-26 16:44:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у аўторак заклікаў развітыя краіны праявіць салідарнасць з Афрыкай ў барацьбе з COVID-19.

"Каб пакласці канец пандэміі, падтрымаць аднаўленне эканомікі і дасягнуць Мэтаў ўстойлівага развіцця, нам неабходна забяспечыць справядлівы і ўсеагульны доступ да вакцын ад COVID-19", - адзначыў ён у сваім пасланні да Дня Афрыкі / 25 мая /.

У цяперашні час назіраецца глыбокі дысбаланс у размеркаванні вакцын паміж краінамі. Па апошніх дадзеных, афрыканскія дзяржавы атрымалі толькі 2% глабальнага аб'ёму прэпаратаў, адзначыў генеральны сакратар ААН. "У гэты Дзень Афрыкі я зноў заклікаю развітыя краіны праявіць салідарнасць з Афрыкай", - сказаў ён.

Пандэмія COVID-19 выклікала глабальную рэцэсію, якая агаліла глыбока ўкаранёныя няроўнасць і ўразлівасці, заявіў А. Гутэрыш, дадаўшы, што такая сітуацыя ставіць пад пагрозу з цяжкасцю дасягнутыя поспехі ў галіне развіцця ў Афрыцы і за яе межамі.

Пандэмія таксама пагоршыла прычыны канфліктаў, узмацніўшы няроўнасць і прадэманстраваўшы далікатнасць сістэм кіравання ў многіх краінах, асабліва ў сферах аховы здароўя, адукацыі, электразабеспячэння, водазабеспячэння і санітарыі. Наступствы пандэміі таксама пагаршаюцца з-за кліматычнага крызісу, які непрапарцыйна моцна ўплывае на краіны, якія развіваюцца, падкрэсліў кіраўнік ААН.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ