Башар Асад перамог на выбарах прэзідэнта Сірыі

2021-05-28 17:35:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзеючы прэзідэнт Сірыі Башар Асад перамог на выбарах кіраўніка дзяржавы, набраўшы 95,1 % галасоў, паведаміў у чацвер на брыфінгу старшыня Народнага савета / парламента / краіны Хаммуда Сабаг.

Паводле яго слоў, на тэрыторыі Сірыі і за мяжой зарэгістравана каля 18,1 млн выбаршчыкаў. У галасаванні прынялі ўдзел каля 78,64 % - 14,23 мільёна чалавек. Б. Асад набраў 13,45 млн галасоў ці 95,1 %.

Пасля абвяшчэньня вынікаў у гарадах Сірыі прайшлі мерапрыемствы з нагоды перавыбрання Б. Асада на пасаду прэзідэнта.

Галасаванне за межамі Сірыі было праведзена датэрмінова 20 мая. У краіне выбары пачаліся 26 траўня ў 7:00 па мясцовым часе.

Гэтыя другія прэзідэнцкія выбары ў Сірыі з моманту прыняцця новага электаральнага закона ў 2014 годзе. Акрамя Б. Асада вылучаліся былы дэпутат парламента ад партыі сацыялістаў-юніяністаў Абдала Саллюм Абдала і прадстаўнік патрыятычнай апазіцыі Махмуд Ахмед Мура.

Паводле канстытуцыі, прэзідэнт Сірыі абіраецца прамым галасаваннем на сем гадоў. Б. Асад узначальвае краіну з 2000 года. На выбарах 2014 года ён атрымаў перамогу з 88,7 % галасоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ