Еўрасаюз падтрымлівае правядзенне Алімпійскіх гульняў у Токіа

2021-05-28 17:36:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Еўрасаюз падтрымлівае правядзенне Алімпійскіх гульняў у Токіа і адправіць у Японію звыш 100 млн доз вакцын ад COVID-19. Пра гэта ў чацвер казалі лідары ЕС.

27 мая ў анлайн-фармаце адбыўся 27-ы саміт ЕС-Японія, у якім прынялі ўдзел кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль, старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен і прэм'ер-міністр Японіі Есахадэ Суга. У сумеснай заяве па выніках перамоваў гаворыцца, што бакі падтрымліваюць бяспеку правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Токіа гэтым летам у якасці знака "сусветнага адзінства ў перамозе над COVID-19".

Ш. Мішэль адзначыў, што правядзенне Гульняў у Токіа адобрана Міжнародным алімпійскім камітэтам, для забеспячэння іх бяспекі будуць прыняты ўсе неабходныя меры. У. фон дэр Ляйен заявіла, што ЕС адправіць у Японію больш за 100 млн доз вакцын ад COVID-19 у знак падтрымкі такійскай Алімпіяды. Гэтага павінна быць дастаткова для вакцынацыі 40 % насельніцтва азіяцкай краіны.

Нагадаем, што Алімпійскія гульні ў Токіа планавалася пачаць 24 лiпеня мінулага года, але іх адклалі на год з-за пандэміі COVID-19.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ