Прызнанне СААЗ умацуе давер да вакцыны CoronaVac -- намеснік міністра аховы здароўя Чылі

2021-06-03 16:28:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У аўторак СААЗ зацвердзіла вакцыну CoronaVac ад COVID-19 вытворчасці кітайскай фармацэўтычнай кампаніі Sinovac Biotech для экстранага выкарыстання. Гэта ўмацуе давер да яе па ўсім свеце, заявіла намеснік міністра аховы здароўя Чылі Паўла Даса. Спаслаўшыся на выпрабаванні гэтай вакцыны, праведзеныя ў Чылі, і вынікі, прадстаўленыя СААЗ, яна адзначыла, што прызнанне міжнароднай арганізацыяй гэтай вакцыны з'яўляецца "вельмі пазітыўнай" навіной.

Як сказала П. Даса на прэс-канферэнцыі, шырокія выпрабаванні паказалі "ў рэальным часе і сярод рэальнага насельніцтва эфектыўнасць вакцыны ў дачыненні да інфекцый, шпіталізаваных пацыентаў і, відавочна, смерцяў".

Міністр аховы здароўя Чылі Энрыке Парыс заявіў, што вакцына CoronaVac з'яўляецца найбольш шырока ўжывальным прэпаратам у краіне. "Мы вельмі рады, што СААЗ ўхваліла яе выкарыстанне ў надзвычайных сітуацыях", -- сказаў ён.

На сённяшні дзень у Чылі ад COVID-19 прышчэпленыя 10676196 чалавек, з іх 8005987 чалавек атрымалі ўжо абедзве дозы.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ