У Бангладэш ухвалілі другую кітайскую вакцыну ад COVID-19 для экстранага выкарыстання

2021-06-07 13:20:52
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Улады Бангладэш ухвалілі экстранае выкарыстанне яшчэ адной кітайскай вакцыны супраць COVID-19.

Як заявілі ў Генеральным дырэктараце Упраўлення па лекавых сродках / DGDA / Бангладэш, вакцына CoronaVac вытворчасці кітайскай кампаніі Sinovac Life Sciences стала пятым прэпаратам ад COVID-19, што атрымаў адабрэнне для экстранага прымянення ў краіне.

DGDA выдала дазвол пасля таго, як вядучая мясцовая фармацэўтычная кампанія Incepta Vaccine падала заяўку на адабрэнне экстранага прымянення вакцыны ў Бангладэш.

Дазвол на экстранае прымяненне CoronaVac на сённяшні дзень ужо атрымана ў дзесятках іншых краін.

Сусветная арганізацыя аховы здароўя / СААЗ / таксама ўнесла CoronaVac у спіс вакцын, адобраных для экстранага выкарыстання.

DGDA раней ужо санкцыянавала экстранае прымяненне вакцыны ад COVID-19 кітайскай фармацэўтычнай кампаніі Sinopharm.

28 студзеня ў Бангладэш пачалася кампанія па вакцынацыі супраць COVID-19, каб супрацьстаяць вірусу, які на той момант распаўсюдзіўся па ўсёй краіне.

Паводле даных Генеральнага дырэктарата службаў аховы здароўя краіны, за апошнія суткі ў Бангладэш было зарэгістравана яшчэ 1676 выпадкаў заражэння COVID-19 і 38 смерцяў. Такім чынам, агульная колькасць тых, хто захварэў, дасягнула 810 990 чалавек, а тых, хто памёр - 12 839 чалавек.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ