Вашынгтон не чакае прыкметных вынікаў ад сустрэчы лідараў ЗША і Расіі

2021-06-08 17:51:43
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Вашынгтоне не чакаюць, што гэтая сустрэча лідараў ЗША і Расіі ў швейцарскім горадзе Жэнева можа прынесці прыкметныя вынікі. Пра гэта ў панядзелак заявіў памочнік прэзідэнта ЗША па пытаннях нацыянальнай бяспекі Джэйк Саліван.

Выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Белым доме ў той дзень, ён заявіў, што ЗША разглядаюць саміт як магчымасць для зносін дзвюх краін на высокім узроўні, але Вашынгтон не чакае, што на сустрэчы будуць дасягнуты прыкметныя вынікі.

Дж. Саліван сказаў, што паміж ЗША і Расіяй няма "даверных" адносін. Амерыканскі бок растлумачыць расійскаму боку свае чаканні ад двухбаковых адносін і ясна дасць зразумець, што, калі Расія працягне ажыццяўляць "зламысныя" дзеянні, то ЗША прымуць дзеянні ў адказ.

Дж. Саліван таксама паведаміў, што прэзідэнт ЗША Дж. Байдэн у панядзелак правёў размову па тэлефоне са сваім украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім. Дж. Байдэн сказаў, што ЗША будуць цвёрда падтрымліваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, і запрасіў яго наведаць ЗША гэтым летам.

Як паведамляецца на афіцыйным сайце офіса прэзідэнта Украіны, У. Зяленскі наведае ЗША ў ліпені па запрашэнні Дж. Байдэна.

Дж. Байдэн і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін павінны сустрэцца ў Жэневе 16 чэрвеня. У нядаўнім інтэрв'ю амерыканскім СМІ У. Зяленскі заявіў, што з нецярпеннем чакае асабістых зносін з Дж. Байдэнам перад самітам ЗША і Расіі.

У. Пуцін 4 чэрвеня заявіў, што адносіны паміж Расіяй і ЗША знаходзяцца на нізкім узроўні, і ЗША публічна выказалі намер стрымліваць развіццё Расіі. Ён не чакае якога-небудзь прарыву ў расійска-амерыканскіх адносінах пасля сустрэчы са сваім амерыканскім калегам у Жэневе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ