Прэзідэнт Каморскіх Астравоў уручыў ордэн кітайскай медбрыгадзе, якая аказвае дапамогу ў барацьбе з COVID-19

2021-06-17 15:36:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Каморскіх Астравоў Азалі Асумані ўручыў рыцарскія Ордэны Зялёнага Паўмесяца двум членам кітайскай медбрыгады, якая аказвае дапамогу краіне ў барацьбе з COVID-19, і ганаровыя дыпломы астатнім дзесяці кітайскім медыкам.

А. Асумані выказаў падзяку кітайскім медработнікам за іх працу. Паводле яго слоў, пасля прыбыцця ў краіну 17 сакавіка кітайская медбрыгада выдатна выканала сваю місію, паспяхова завяршыўшы працу.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўрад Каморскіх Астравоў гатовы прыкласці сумесныя з кітайскім урадам намаганні па далейшым умацаванні сяброўства паміж народамі абедзвюх краін, павышэнні ўзроўню супрацоўніцтва і актывізацыі кансультацый і ўзаемнай падтрымкі ў міжнародных пытаннях.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ