У Батсване знойдзены алмаз масай 1098,30 карата

2021-06-17 15:36:54
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У сераду ў сталіцы Батсваны алмазная кампанія Debswana прадставіла прэзідэнту Макгвітсі Масіси і членам кабінета міністраў алмаз масай 1098,30 карата.

Паводле інфармаццыі кампаніі, камень, знойдзены 1 чэрвеня ў паўднёвай кімберлітавай трубцы на рудніку Джваненг на поўдні краіны, з'яўляецца найбуйнейшым каштоўным каменем у гісторыі кампаніі, якая з'яўляецца сумесным прадпрыемствам, заснаваным урадам Батсваны і сусветным алмазным гігантам De Beers.

Лічыцца, што знойдзены алмаз уваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых каштоўных камянёў. "Гэта адкрыццё азначае пачатак новага шляху для Батсваны", -- сказала часовы дырэктар Debswana Лінет Армстронг.

Алмазы ўпершыню знойдзеныя ў Батсване ў 1967 годзе.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ