Іарданія заклікала аднавіць мірныя перамовы для ўрэгулявання палесцінскага пытання

2021-06-18 14:43:45
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Міністр замежных спраў Іарданіі Айман Сафадзі падкрэсліў неабходнасць аднаўлення мірных перамоваў для ўрэгулявання палесцінскага пытання на аснове прынцыпу "дзве дзяржавы для двух народаў". Ён выступіў з гэтымі заўвагамі на сустрэчы са сваім калегам з Люксембурга Жанам Асельборнам, падчас якой абодва бакі заклікалі Ізраіль спыніць будаўніцтва і пашырэнне паселішчаў.

А. Сафадзі падкрэсліў неабходнасць выканання прававога і гістарычнага статус-кво Ерусаліма і яго святых месцаў, паабяцаўшы, што Іарданія працягне працаваць з усімі партнёрамі над абаронай ісламскай і хрысціянскай ідэнтычнасці ў святых месцах горада.

Адзначыўшы, што Іарданія адыгрывае ключавую ролю ў ахове ісламскіх і хрысціянскіх святых месцаў у Ерусаліме, Ж. Асельборн заявіў, што Люксембург і ЕС будуць падтрымліваць каралеўства ў выкананні яго важных функцый у рэгіёне.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ