Прадстаўнікі афганскага ўрада і талібаў адзіныя ў тым, што вайна невырашыць Афганскі крызіс
Прадстаўнікі ўрада Афганістана і руху "Талібан" у чацвер завяршылі перамовы ў іранскай сталіцы Тэгеране. У выніковай заяве бакі дасягнулі адзінства меркаванняў аб тым, што вайна не вырашыць афганскі крызіс, неабходна знайсці яго палітычнае рашэнне.
Як паведаміла іранскае інфармацыйнае агенцтва "Мехр", бакі разгледзелі перамовы як новы шанс прасоўвання палітычнагавырашэння афганскага пытання і дамовіліся як мага хутчэй правесці наступны раўнд перамоваў.
Як паведамляецца на сайце МЗС Ірана, кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Махамад Джавад Зарыф па завяршэнні перамоў заклікаў бакі Афганістана скарыстацца выпадкам, у самыя кароткія тэрміны пакласці канец ваенным дзеянням і даць афганскаму народу магчымасці развіцця. Паводле яго слоў, Тэгеран гатовы прасоўваць двухбаковыя кансультацыі ў любых фарматах.
Прадстаўнікі афганскага ўрада і талібаў пачалі перамовы ў Тэгеране ў сераду. З 1 траўня пасля пачатку вываду сіл ЗША і НАТА з Афганістана сітуацыя ў галіне бяспекі ў гэтай краіне пагаршаецца ў сувязі з бесперапыннымі нападамі талібаў.