​У Інданэзіі адзначаны рэкордны сутачны прырост выпадкаў захворвання COVID-19

2021-07-14 17:09:37
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Інданэзіі за апошнія 24 гадзіны выяўлена 47899 новых выпадкаў COVID-19. Сутачны прырост стаў рэкордным за ўвесь час пандэміі ў краіне, а агульная колькасць выпадкаў вырасла да 2615529. Пра гэта паведаміла Міністэрства аховы здароўя Інданезіі.

Міністэрства таксама адзначыла, што агульная колькасць памерлых ад COVID-19 вырасла на 864 і дасягнула 68219 чалавек.

Вірус распаўсюдзіўся на ўсе 34 правінцыі краіны. За апошнія 24 гадзіны ў Джакарце было выяўлена 12182 новыя выпадкі, у правінцыі Заходняя Ява – 7192, у правінцыі Усходняя Ява – 6269, у правінцыі Бантам -- 4016, а ў правінцыі Цэнтральная Ява -- 3 270.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ