М'янма сфарміравала часовы ўрад

2021-08-02 17:38:16
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

М'янма сфарміравала часовы ўрад. Пра гэта гаворыцца ў загадзе Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета краіны, апублікаваным 1-га жніўня.

Згодна з дакументам, прэм'ер-міністрам М'янмы стане галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі краіны, старшыня Дзяржаўнага адміністрацыйнага савета Мін Аун Хлайн. Віцэ-прэм'ерам часовага ўрада будзе Са Він.

З 1 лютага пасля ўвядзення надзвычайнага становішча ў М'янме у дзяржаўнай улады знаходзіцца Мін Аун Хлайн.

Мін Аун Хлайн у нядзелю ў сваім тэлезвароце да нацыі паабяцаў правесці шматпартыйныя ўсеагульныя выбары.

Федэральная выбарчая камісія М'янмы ў ліпені адмяніла вынікі папярэдніх шматпартыйных выбараў, якія адбыліся 8 лістапада мінулага года.

Нацыянальная ліга за дэмакратыю / НЛД / атрымала большасць месцаў у абедзвюх палатах федэральнага парламента на папярэдніх усеагульных выбарах.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ