Дзевяць баевікоў знішчаны на поўдні Афганістана

2021-08-03 17:24:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па меншай меры дзевяць баевікоў руху "Талібан" былі забітыя, яшчэ шэсць атрымалі раненні ў панядзелак у выніку авіяўдару афганскіх ВПС па іх пазіцыях у правінцыі Урузган на поўдні краіны. Пра гэта паведаміла сёння Міністэрства абароны Афганістана.

Як заявілі ў ведамстве, прытулак талібаў, тунэль для нападаў, а таксама зброя і боепрыпасы былі знішчаныя ў выніку авіяўдару па вёсцы Нечын на ўскраіне адміністрацыйнага цэнтра правінцыі - горада Тарынкот.

У апошнія месяцы ва Урузгане ідуць жорсткія сутыкненні паміж сіламі бяспекі і баевікамі.

Рух "Талібан" пакуль не пракаментаваў гэтую інфармацыю.

У Афганістане з мая актывізаваліся баявыя дзеянні. Талібы ў апошні час узмацняюць ціск на буйныя гарады.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ