Афганскія ваенныя павінны самі абараняць сваю краіну - Дж. Байдэн

2021-08-11 16:54:53
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн заявіў у аўторак, што афганскія войскі павінны самі абараняць сваю краіну. Яго словы прагучалі на фоне захопу талібамі некалькіх гарадоў у апошнія дні.

"За 20 гадоў мы выдаткавалі больш за трыльён долараў. Мы навучылі і аснасцілі сучасным абсталяваннем больш за 300 тыс. афганскіх вайскоўцаў. І афганскія лідары павінны аб'яднаць намаганні", - заявіў Дж. Байдэн журналістам у Белым доме. "Яны павінны змагацца за сябе, змагацца за сваю нацыю", - дадаў прэзідэнт.

Ён адзначыў, што Злучаныя Штаты будуць працягваць аказваць афганскім ваенным непасрэдную паветраную падтрымку, прадастаўляць прадукты харчавання, абсталяванне, заработную плату і забяспечваць баяздольнасць афганскіх ВВС.

"Мы працягнем выконваць нашы абавязацельствы", - дадаў прэзідэнт, заявіўшы, што не шкадуе аб сваім рашэнні вывесці войскі. Дж. Байдэн загадаў амерыканскім вайскоўцам завяршыць місію ў Афганістане да канца жніўня. Цэнтральнае камандаванне ВС ЗША заявіла, што гэтая задача выканана больш чым на 95 працэнтаў.

На мінулым тыдні прэзідэнт Афганістана Ашраф Гані, выступаючы ў парламенце, заявіў, што вывад амерыканскіх войскаў з'яўляецца прычынай пагаршэнні сітуацыі ў краіне.

Рух "Талібан" у аўторак паведаміў, што захапіў Фарах / адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі на захадзе Афганістана / - сёмы горад такога ўзроўню менш чым за тыдзень.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Нед Прайс заявіў раней у той жа дзень, што сітуацыя ў галіне бяспекі ў Афганістане выклікае сур'ёзную заклапочанасць у Злучаных Штатаў.

"Наша дзейнасць круглыя суткі накіравана на тое, каб знайсці выхад з гэтага", - сказаў ён журналістам на штодзённым брыфінгу, адзначыўшы, што спецыяльны прадстаўнік ЗША па прымірэнні ў Афганістане Залмай Халілзад знаходзіцца ў Досе для сустрэч з прадстаўнікамі краін рэгіёну, каб дамагчыся скарачэння гвалту і спынення агню.

Злучаныя Штаты нядаўна нанеслі авіяўдары па талібах. Прэс-сакратар Пентагона Джон Кірбі заявіў у панядзелак, што амерыканскія ваенныя працягнуць наносіць авіяўдары для падтрымкі афганскіх сіл "калі і дзе гэта будзе магчыма", але адмовіўся разважаць, ці захаваюць яны такія паўнамоцтвы пасля 31 жніўня.

Ён адзначыў, што ўрадавыя сілы пераўзыходзяць талібаў па баяздольнасці і Кабул павінен самастойна кіраваць справамі ў палітычнай і ваеннай сферах.

У апошнія тыдні ў многіх афганскіх гарадах і прыкладна ў палове з 34 правінцый краіны ішлі жорсткія баі паміж афганскай арміяй і баевікамі "Талібана".

Міністэрства абароны Афганістана паведаміла ў аўторак, што да 47 баевікоў загінулі ў выніку ўдару па іх сховішчах упаўднёвай правінцыі Кандагар.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ