Прэм'ер-міністр Лаоса падтрымлівае даследаванні вытокаў паходжання COVID-19 у свеце

2021-08-12 16:14:56
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

11 жніўня ў Міністэрстве аховы здароўя Лаоса адбылася цырымонія перадачы 5-й партыі вакцын ад COVID-19, прадстаўленай кітайскім урадам Лаосу ў якасці дапамогі. Пасол КНР у Лаосе Цзян Цзайдун афіцыйна перадаў вакцыну прэм'ер-міністру Лаоса Пханкхаму Віпхавану. Бакі абмяняліся меркаваннямі па актывізацыі супрацьэпідэмічнага супрацоўніцтва.

Цзян Цзайдун адзначыў, што ў цяперашні час, калі пандэмія працягвае распаўсюджвацца па ўсім свеце, пашырэнне маштабаў вакцынацыі і доступу вакцын для краін, якія развіваюцца, становіцца больш актуальным у супрацьэпідэмічнай працы ў глабальным маштабе. Кітай, практычнымі дзеяннямі выконваючы абяцанне аб прадастаўленні вакцын ў якасці грамадскага дабра, ужо прадаставіў больш за 770 мільёнаў доз прэпарата, стаўшы сусветным лідарам у гэтай галіне, адзначыў кітайскі дыпламат. Ён паведаміў, што на мінулым тыдні старшыня КНР Сі Цзіньпін заявіў пра гатоўнасць краіны даць свету ў гэтым годзе 2 мільярды доз вакцын і ахвяраваць 100 млн долараў ЗША праграме па прадастаўленні вакцын ад COVID-19.

Па словах пасла, Кітай у якасці бязвыплатнай дапамогі прадаставіў Лаосу 2,9 млн доз вакцын, і гатовы як мага хутчэй даць новыя партыі вакцын і матэрыяльную дапамогу, такім чынам, краіна пастаянна ўносіць свой уклад у садзейнічанне справядліваму і рацыянальнаму размеркаванню вакцын у глабальным маштабе.

Цзян Цзайдун адзначыў, што для выратавання жыцця ў розных кутках свету патрэбныя салідарнасць і супрацоўніцтва міжнароднай супольнасці.

Паводле яго слоў, больш за 70 краін падтрымалі вынікі сумеснага дакладу Кітая і СААЗ па пошуку паходжання COVID-19, больш за 300 палітычных партый, грамадскіх арганізацый даследчых цэнтраў з больш чым 100 краін і раёнаў свету прадставілі СААЗ сумесную заяву, заклікаючы да правядзення даследаванняў паходжання COVID-19 у глабальным маштабе, выступаючы супраць палітызацыі гэтага пытання.

Цзян Цзайдун у прыватнасці адзначыў, што МЗС Лаоса выступіў з заявай, паказаўшы на тое, што даследаванні паходжання COVID-19 у глабальным маштабе з'яўляюцца складаным навуковым пытаннем, для вырашэння якога неабходна прытрымлівацца навуковага падыходу і адмовіцца ад палітызацыі пытання.

Прэм'ер-міністр Лаоса Пханкхам Віпхаван падзякаваў кітайскі ўрад і народ за дапамогу ў супрацьэпідэмічнай працы ў Лаосе. Ён адзначыў, што Кітай у чарговы раз бязвыплатна прадаставіў Лаосу 1 мільён доз вакцын ад каронавіруса, што стане важным укладам у дасягненне мэты па вакцынацыі паловы насельніцтва краіны ў гэтым годзе. Гэта дэманструе моцныя братэрскія адносіны паміж дзвюма краінамі.

Паводле яго слоў, на дадзены момант, ва ўмовах распаўсюджвання эпідэміі ва ўсім свеце, прадастаўленне Кітаем краінам, якія развіваюцца, у тым ліку і Лаосу, якасных, эфектыўных і бяспечных вакцын і іншых медыцынскіх сродкаў, а таксама матэрыяльнай і інтэлектуальнай супрацьэпідэмічнай дапамогі, дэманструе адказнасць Кітая як буйной дзяржавы, што дазваляе гарантаваць жыццё і здароўе насельніцтву гэтых краін, уносячы важкі ўклад у фарміраванне адзінай супольнасці аховы здароўя ў глабальным маштабе.

Пханкхам Віпхаван падкрэсліў, што Лаос будзе прытрымлівацца адкрытага, празрыстага, інклюзіўнага і выключна навуковага падыходу для даследавання паходжання каронавіруса, выступаючы супраць палітызацыі гэтага пытання. Паводле яго слоў, вірус з'яўляецца агульным ворагам чалавека. "Лаос, прытрымліваючыся навуковага падыходу, працягвае падтрымліваць пошук крыніц каронавіруса ў глабальным маштабе і гатовы ўнесці свой уклад у профільнае супрацоўніцтва" – - канстатаваў прэм'ер-міністр Лаоса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ