Адкрыты першы маршрут з Шанхая ў Гамбург у рамках чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа

2021-09-29 13:02:04
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З Шанхая ў Гамбург адправіўся таварны цягнік, які пракладзе новы маршрут у рамках чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа. Ён даставіць у нямецкі горад вопратку, аўтазапчасткі, сонечныя батарэі, посуд, мэблю, а таксама розныя рэчы першай неабходнасці. Таварамі загружана 50 кантэйнераў. Цягнік перасячэ пагранпераход “Хоргас” на мяжы Кітая з Казахстанам, і праз два тыдні прыбудзе ў Гамбург, прайшоўшы транзітам праз Казахстан, Расію, Беларусь і Польшчу. На зваротным шляху плануецца загрузіць таварняк таварамі з Германіі.

Па паведамленні шанхайскай мытні, грузавыя цягнікі будуць прыбываць да месца прызначэння штотыдзень. Таксама Шанхай плануе адкрыць іншыя маршруты ў рамках чыгуначных грузаперавозак Кітай-Еўропа.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ