Колькасць пацярпелых у выніку землятрусаў на поўдні Ірана ўзрасла да 99 чалавек

2021-11-16 13:12:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Колькасць пацярпелых у выніку землятрусаў на поўдні Ірана ўзрасла да 99 чалавек. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ са спасылкай на медыкаў. Раней паведамлялася аб двух загінуўшых і 70 пацярпелых. Два землятрусы магнітудай больш за 6,0 адбыліся ў нядзелю днём. Іх эпіцэнтр размяшчаўся прыблізна за 60 кіламетраў ад горада Бэндэр-Абас, у якім пражываюць каля 352 тысяч чалавек. Паводле даных Сейсмалагічнага цэнтра Ірана пры Інстытуце геафізікі Тэгеранскага ўніверсітэта, ачаг першага з іх залягаў на глыбіні 18 кіламетраў, другога - на глыбіні 10 км. Пазней былі зафіксаваны некалькі афтэршокаў.

Адна мясцовая жыхарка сказала: "Я была занятая працай і раптам убачыла, як будынак моцна затрэсся. Я падумала, што гэта хутка пройдзе, але доўжылася гэта даволі доўга, секунд 30".

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ