Дзве кітайскія асацыяцыі дамовіліся прадаставіць дадатковыя вакцыны краінам, якія развіваюцца

2021-12-03 13:25:03
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзве кітайскія асацыяцыі аб'ядналі намаганні для прадастаўлення вакцын ад COVID-19 краінам, якія сталі на шлях развіцця. Яны падпісалі адпаведнае пагадненне аб супрацоўніцтве. Паводле слоў кіраўнікоў гэтых дзвюх арганізацый, падрабязны план дзеянняў будзе абнародаваны ў бліжэйшы час.

Прэзідэнт Кітайскай асацыяцыі вытворцаў вакцын Фэн Дацзя кажа: "Ва ўсім свеце існуе вялікі попыт на вакцыны ад COVID-19. Мы вырашаем масу пытанняў, каб зрабіць кітайскія вакцыны па-сапраўднаму даступнымі для жыхароў краін, якія развіваюцца. І мы спадзяемся, што наша супрацоўніцтва з Кітайска-азіяцкай асацыяцыяй эканамічнага развіцця дапаможа вырашыць гэтую праблему".

Старшыня Кітайска-азіяцкай асацыяцыі эканамічнага развіцця Цюань Шуньцзі адзначае: "Наша асацыяцыя супрацоўнічае з 48-мі краінамі і рэгіёнамі, куды мы можам адправіць кітайскія вакцыны і тэхналогіі, і якім мы можам дапамагчы ва ўстанаўленні кантакту з кітайскімі вытворцамі вакцын. Мы плануем пачаць з адной-дзвюх краін, каб стварыць пэўную пляцоўку".

На сённяшні дзень Кітай выдзеліў звыш аднаго мільярда сямісот мільёнаў доз вакцын супраць кавіда ста дзесяці краінам і арганізацыям. Акрамя таго, кітайскія вытворцы прышчэпачных прэпаратаў ужо аб'явілі аб планах па мадэрнізацыі сваіх вакцын, каб яны больш эфектыўна дзейнічалі супраць новага штаму "амікрон". Зрэшты, Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў КНР сцвярджае, што існуючыя вакцыны таксама дастасавальныя ў змякчэнні ўдару "амікрона" і па-ранейшаму могуць знізіць рызыку цяжкіх захворванняў і смерці ад ускладненняў каронавіруса.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ