Алімпійскі камітэт Егіпта выказаўся ў падтрымку пекінскай зімовай Алімпіяды

2021-12-17 13:45:28
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Алімпійскі камітэт Егіпта /АКЕ/ выказаў цвёрдую падтрымку Кітаю ў справе правядзення зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2022 года.

"Разам у імя будучыні, мы жадаем вялікіх поспехаў Кітаю", - напісана на афіцыйнай старонцы АКЕ ў "Фэйсбуку", на якой таксама размешчаны промаролік, прысвечаны пекінскай зімовай Алімпіядзе.

Зімовыя Алімпійскія гульні пройдуць у Пекіне з 4 па 20 лютага 2022 года, за імі з 4 па 13 сакавіка ў кітайскай сталіцы адбудуцца зімовыя Паралімпійскія гульні.

Егіпет, дзе круглы год стаіць цёплае надвор'е, цяпер не мае федэрацыі зімовых відаў спорту. Аднак, як паведаміў кар. Сіньхуа генеральны сакратар АКЕ Шэрыф эль-Эрыян, егіпецкія спартыўныя чыноўнікі працуюць над стварэннем такой федэрацыі, а таксама нацыянальных зборных для ўдзелу ў зімовай Алімпіядзе.

“Спатрэбяцца час і намаганні, але нехта павінен пачаць. Калі ніхто не пачне, мы ніколі туды не патрапім. Любы спорт пачынаўся з нуля”, – сказаў Ш. эль-Эрыян

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ