У Зімбабвэ даставілі пятую партыю кітайскіх вакцын ад каронавіруса

2021-12-22 12:57:57
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У Зімбабвэ даставілі пятую партыю кітайскіх вакцын ад каронавіруса. Груз у аэрапорце сустракаў віцэ-прэзідэнт і кіраўнік Міністэрства аховы здароўя афрыканскай краіны Канстанціна Чывенга. Яго намеснік асабіста суправаджаў вакцыну з Пекіна ў Харарэ на спецыяльным самалёце. Сам Чывенга падзякаваў Кітаю за дапамогу.

Віцэ-прэзідэнт, міністр аховы здароўя Зімбабвэ Канстанціна Чывенга: "Зімбабвэ высока цэніць намер старшыні Сі Цзіньпіна прадаставіць Афрыцы яшчэ 1 млрд доз вакцын ад COVID-19. Гэтая своечасовая падтрымка і жэст дружбы значна ўмацавалі нашу ўпэўненасць і рашучасць у барацьбе з пандэміяй, таму мы выражаем ураду КНР шчырую падзяку".

Пасол КНР у Зімбабвэ Го Шаачунь адзначыў, што Кітай працягне падтрымліваць афрыканскія краіны ў барацьбе з пандэміяй і ў забеспячэнні бяспекі жыцця людзей. Нагадаем, 15 лютага ў Зімбабвэ прынялі першую партыю вакцын ад COVID-19, перададзеную кітайскім урадам на бязвыплатнай аснове. Пасля гэтага краіна атрымала яшчэ тры партыі ахвяраваных Кітаем прэпаратаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ