Большасць амерыканцаў лічыць недарэчнымі вызначэнні каронавіруса як «кун-фу-грып» і «кітайскі вірус»

2020-07-16 17:39:07
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

66% выбаршчыкаў у Злучаных Штатах выступаюць супраць выкарыстання Трампам словазлучэнняў «кун-фу-грып» і «кітайскі вірус» замест COVID-19, і толькі 34% апытаных лічаць гэтыя вызначэння дарэчнымі. Пра гэта сведчаць апублікаваныя 14 ліпеня вынікі апытання, праведзенага газетай The Hill сумесна з даследчай групай HarrisX.

Апытанне праводзілася з 3 па 4 ліпеня, у ім прынялі ўдзел 933 выбаршчыкі. Вынікі апытання паказалі, што 83% апытаных прыхільнікаў дэмакратаў і 66% беспартыйных рэспандэнтаў кажуць пра недарэчнасць выкарыстання вышэйзгаданых азначэнняў пры абмеркаванні тэм аб новым каронавірусе. 56% прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі лічаць гэтыя вызначэнні Трампа падыходзячымі.

Апытанне таксама паказала, што 62% апытаных прыхільнікаў Трампа ўхваляюць яго тэзіс пра тое, што каронавірус варта зваць «кун-фу-грып» або «кітайскім вірусам», а 38% лічаць гэтыя вызначэнні недарэчнымі. Абсалютная большасць апытаных з ліку праціўнікаў Трампа выступаюць супраць вышэйзгаданых азначэнняў, іх доля складае 89%.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ