Экс-дырэктары цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША: ніколі не бачылі, каб палітыка так глыбока ўплывала на навуку

2020-07-17 16:39:17
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

14 ліпеня чатыры былых дырэктара Цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША ў газеце "Вашынгтон пост" апублікавалі артыкул, у якім падвергнулі крытыцы амерыканскі ўрад у сувязі з пагаршэннем эпідымічнай абстаноўкі ў краіне. Паводле іх слоў, амерыканскі ўрад ігнаруе навукова-абгрунтаваныя прапановы кіраўніцтва цэнтра, а таксама палітызуе эпідэмію, ставячы пад пагрозу бяспеку жыцця амерыканцаў.

У артыкуле адзначаецца, што навукова-абгрунтаваныя прапановы – адна з галоўных задач Цэнтра кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША, што набывае яшчэ большую важнасць ва ўмовах эпідэміі, аднак, на жаль, пад кіраўніцтвам адміністрацыі Дональда Трампа Амерыканскае грамадства апынулася ў хаосе. У цяперашні час чыноўнікі Службы грамадскай аховы здароўя ЗША пастаянна падвяргаюцца нападкам, пагрозам, іх вымушаюць сыходзіць са сваіх пастоў, што ў корані няправільна.

"Мы працуем у Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў больш за 15 гадоў, і ўпершыню бачым, наколькі глыбока палітыка ўплывае на навуку», - адзначаюць аўтары артыкула.

Паводле паведамлення газеты "Вашынгтон пост", ва ўмовах вялікай дынамікі выпадку заражэння эксперты грамадскай аховы здароўя ЗША сутыкнуліся з двума праблемамі-сам каронавірус і ўрадавыя чыноўнікі, якія вядуць нападкі на Цэнтры па кантролі па прафілактыцы захворвання ЗША.

-0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ