Часопіс The Lancet станоўча ацэньвае супрацьэпідэмічную працу Кітая

2020-07-27 19:42:09
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

25 ліпеня ў вядучым медыцынскім часопісе Вялікабрытаніі The Lancet быў апублікаваны артыкул, у якім гаворыцца, што на дадзены момант сітуацыя з эпідэміяй у Кітаі эфектыўна кантралюецца і не было адзначана другаснай ўспышкі захворвання. За апошнія дзесяць з лішнім гадоў Кітай уклаў значныя сродкі ў даследаванне і будаўніцтва аб'ектаў у галіне грамадскай аховы здароўя. Таму ў Кітая ступень гатоўнасці да COVID-19 нашмат лепш, чым была падчас эпідэміі SARS.

Аўтар артыкула мяркуе, што Кітай займае лідзіруючую пазіцыю ў галіне даследавання і распрацоўкі вакцын. У траўні і ліпені гэтага года ў часопісе The Lancet былі апублікаваныя вынікі ранняй стадыі выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19, распрацаванай кітайскімі навукоўцамі.

У артыкуле падкрэсліваецца, што кітайскі вопыт паказвае, што вельмі важна інвеставаць у нацыянальную сістэму аховы здароўя, і тым самым павышаць патэнцыял і эфектыўнасць працы лабараторыі. Вопыт Кітая варта пераймаць і іншым краінам, асабліва краінам з сярэднім і нізкім узроўнем даходаў насельніцтва. Акрамя гэтага, кіраўнікам важна аператыўна прымаць правільныя рашэнні з улікам навуковага падыходу да пытання.

У завяршэнне артыкула адзначаецца, што для рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў галіне грамадскай аховы здароўя неабходна ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва і згуртаванасці ўсяго свету.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ