Кітай рэзка раскрытыкаваў выканаўчы ўказ ЗША па абмежаванні працы TikTok

2020-08-18 16:37:29
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Кітай рэзка раскрытыкаваў нядаўні выканаўчы ўказ ЗША, які патрабуе ад кітайскай кампаніі ByteDance на працягу 90 дзён адмовіцца ад актываў у ЗША, звязаных з сэрвісам TikTok.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Чжаа Ліцзянь сказаў, што ўвесь кіраўнічы персанал TikTok сярэдняга і вышэйшага звяна, уключаючы галоўнага выканаўчага дырэктара, з'яўляюцца грамадзянамі ЗША. Серверы гэтага сэрвісу знаходзяцца на тэрыторыі ЗША, цэнтры апрацоўкі даных -- у ЗША і Сінгапуры, а бізнес-каманды цалкам адаптаваны пад мясцовую спецыфіку. Кампанія наняла 1,5 тыс. амерыканскіх супрацоўнікаў і абяцала стварыць 10 тысяч працоўных месцаў. Яе палітыка аўдыту і зыходны код алгарытму адкрытыя для грамадскасці.

"TikTok выканаў амаль усё, што патрабуе амерыканскі бок. Тым не менш, кампанія не можа адбіцца ад спробаў пэўных асоб у ЗША абабраць TikTok дзеля асабістых палітычных выгод", -- сказаў чыноўнік кітайскага МЗС. Афіцыйны прадстаўнік адзначыў, што нацыянальная бяспека, на думку некаторых амерыканскіх палітыкаў, з'яўляецца ўніверсальнай падставай для іх краіны, каб ствараць праблемы і аказваць ціск на замежныя кампаніі. ЗША працягваюць сцвярджаць, што TikTok ствараюе пагрозу іх нацыянальнай бяспецы, сказаў Чжаа Ліцзянь, адзначыўшы, што нават адпаведныя ацэначныя справаздачы Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення паказваюць на адсутнасць якіх-небудзь доказаў таго, што Кітай перахапіў даныя TikTok або выкарыстаў дадатак для пранікнення ў мабільныя тэлефоны карыстальнікаў. Адпаведныя аналітычныя цэнтры ЗША таксама мяркуюць, што забарона пэўных дадаткаў толькі з-за таго, што яны належаць кітайскім кампаніям, дакладна не грунтуецца на меркаваннях бяспекі, дадаў ён.

"Падобны булінг -- гэта абуральнае адмаўленне прынцыпаў рыначнай эканомікі і сумленнай канкурэнцыі, якімі заўсёды ганарыліся ЗША і ставілі іх у прыклад іншым краінам, а таксама парушэнне правілаў міжнароднага гандлю", -- сказаў ён. "Неразумны падрыў інтарэсаў іншых краін асуджаны нанесці шкоду інтарэсам ЗША", -- дадаў афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР.

"Мы заклікаем амерыканскі бок неадкладна выправіць свае памылкі, спыніць паліваць брудам Кітай і беспадстаўна прыгнятаць прадпрыемствы іншых краін", -- падкрэсліў Чжаа Ліцзянь. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ