Д. Трамп вылучаны на другі прэзідэнцкі тэрмін

2020-08-25 13:22:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Дзеючы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп на агульнанацыянальным з'ездзе Рэспубліканскай партыі ў горадзе Шарлот штата Паўночная Караліна быў вылучаны на другі прэзідэнцкі тэрмін. З-за пандэміі новай каронавіруснай інфекцыі парадак дня з'езда быў скарочаны.

Выступаючы перад прысутнымі, Д. Трамп засяродзіў увагу на мерах яго адміністрацыі па супрацьдзеянні пандэміі, а таксама абрынуўся з крытыкай на дэмакратаў, якія правялі свой з'езд на мінулым тыдні ў віртуальным фармаце, і на некаторыя СМІ за асвятленьне з'езда рэспубліканцаў.

Як чакаецца, афіцыйную згоду балатавацца на пасаду прэзідэнта Д. Трамп дасць 27 жніўня ўвечары, выступіўшы з прамовай на паўднёвым лужку Белага дома. --0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ