Сусветны эканамічны форум перанесены на наступнае лета

2020-08-27 19:56:32
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Наступны Сусветны эканамічны форум у Давосе, які першапачаткова меркавалася правесці ў студзені, будзе перанесены на пачатак лета. Аб гэтым паведамляецца ў апублікаванай сёння заяве выканаўчага дырэктара СЭФ Эдрыяна Монка.

"Рашэнне далося нам нялёгка, бо цяпер неабходная сустрэча сусветных лідараў, на якой будзе выпрацаваны агульны шлях да аднаўлення ў эпоху пасля COVID-19. Тым не менш, спецыялісты кажуць пра тое, што мы не зможам правесці бяспечную сустрэчу ў студзені", - адзначыў Э. Монк.

Пры гэтым у заяве адзначаецца, што сусветныя лідары прымуць удзел у віртуальным мерапрыемстве высокага ўзроўню - "Давоскіх дыялогах", якія пачнуцца 25 студзеня. Дэталі, якія датычацца перанесенага форуму, будуць пацверджаны, "як толькі мы будзем упэўненыя, што выкананы ўсе ўмовы, якія гарантуюць захаванасць здароўя і бяспекі нашых удзельнікаў і прымаючага боку", гаворыцца ў заяве.

У Швейцарыі, дзе размешчаны горад Давос, агульная колькасць тых, хто захварэў каронавірусам дасягнула 40645 чалавек, памерлых - 2003 чалавекі. -0-

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ