Лідары "Групы дваццаці" заклікалі да развіцця нізкавугляроднай эканомікі

2020-11-23 15:28:31
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Лідары "Групы дваццаці" ў нядзелю падкрэслілі, што развіццё нізкавугляроднай эканомікі вельмі важна для дасягнення ўстойлівага развіцця ў будучыні.

На паралельнай сесіі на тэму "Абарона зямлі", якая адбылася ў той дзень, лідары "Групы дваццаці" падкрэслілі, што група заахвочвае прымяненне метадаў нізкавугляроднай эканомікі для комплекснага і ўсёабдымнага кіравання выкідамі ў мэтах змяншэння наступстваў змены клімату, павышэння чысціні і ўстойлівасці энергетычных сістэм, умацавання бяспекі і стабільнасці энергетычных рынкаў.

У заяве, апублікаванай пасля сесіі, гаворыцца, што "Група дваццаці" будзе далучана да справы абароны каралавых рыфаў і марскіх экасістэм і распачне пэўныя меры для вырашэння такіх праблем, як дэградацыя земляў і страта асяроддзя пражывання. Прыняўшы ўзгодненую пазіцыю па экалагічных пытаннях, група дала абяцанне прыкласці намаганні да пабудовы больш інклюзіўнай, устойлівай і збалансаванай будучыні.

Кароль Саудаўскай Аравіі Сальман ібн Абдэль Азіз Аль Сауд на паралельнай сесіі заявіў, што абарона планеты мае важнае значэнне, з павелічэннем выкідаў у выніку эканамічнага і дэмаграфічнага росту "Група дваццаці" павінна ўзяць на сябе вядучую ролю ў прыняцці ўстойлівага, прагматычнага і эканамічна эфектыўнага падыходу да дасягнення амбіцыйных мэтаў па клімаце.

Нагадаем, 15-ы саміт "Групы дваццаці" праходзіў у суботу і нядзелю ў фармаце відэаканферэнцыі пад старшынствам Саудаўскай Аравіі.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ