Распрацоўка вакцын усяляе рэальную надзею на перамогу над COVID-19 - кіраўнік СААЗ

2020-11-24 16:25:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

У апошні час дасягнуты новыя зрухі ў распрацоўцы вакцын ад COVID-19. У сувязі з гэтым генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі аховы здароўя / СААЗ / Тэдрас Аданом Гебрэісус у панядзелак заявіў на брыфінгу, што "цяпер маецца рэальная надзея на тое, што вакцыны - у спалучэнні з іншымі апрабаванымі і пратэставанымі мерамі ў галіне грамадскай аховы здароўя - дапамогуць пакласці канец пандэміі COVID-19 ".

Ён адзначыў, што навуковая супольнасць "устанавіла новыя стандарты распрацоўкі вакцын", а сусветнай супольнасці цяпер трэба "усталяваць новыя стандарты доступу" да прэпаратаў. Па словах Тэдраса Аданома Гебрэісуса, для прадухілення рызыкі таго, што самыя бедныя і ўразлівыя краіны будуць растаптаны ў гонцы за вакцынай, СААЗ яшчэ ў красавіку запусціла міжнародную ініцыятыву ACT-Accelerator, якая накіравана на забеспячэнне ўсеагульнага доступу да вакцын ад каронавіруса, тэстаў і тэрапеўтычных сродкаў .

Кіраўнік СААЗ таксама паведаміў, што на рэалізацыю задач ініцыятывы ACT-Accelerator трэба тэрмінова адшукаць 4,3 млрд долараў ЗША. Гэта дазволіць забяспечыць масавае набыццё і дастаўку вакцын, сродкаў тэсціравання і лячэння. У 2021 годзе спатрэбіцца яшчэ 23,8 млрд долараў. "Гэта не дабрачыннасць, а самы хуткі і разумны шлях да завяршэння пандэміі COVID-19 і аднаўлення глабальнай эканомікі", - сказаў Тэдрас Аданом Гебрэісус, дадаўшы, што да механізму COVAX, створанаму з мэтай справядлівага забеспячэння ўсіх краін вакцынамі, ужо далучыліся 187 дзяржаў .

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ