Іран гатовы зноў вярнуцца да абавязацельстваў па ядзерным пытанні

2020-12-15 17:55:18
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Прэзідэнт Ірана Хасан Рухані заявіў, што краіна гатовая зноў пацвердзіць сваю прыхільнасць абавязацельствам па ядзерным пытанні 2015 года пры ўмове, што іншыя бакі здзелкі таксама будуць выконваць адпаведныя абавязацельствы.

Х. Рухані заклікаў новую адміністрацыю ЗША зноў далучыцца да Сумеснага усеабдымнага плану дзеянняў і выканаць свае абавязацельствы ў рамках пагаднення. Прэзідэнт Ірана заявіў, што яго ўрад не дазволіць адтэрмінаваць зняцце амерыканскіх санкцый, уведзеных супраць Ірана. "Урад зробіць усё магчымае, каб цяжар рэпрэсіўных і няправільных санкцый быў зняты з плеч іранскага народа", -- сказаў ён.

СУПД быш заключаны ў 2015 годзе для вырашэння пытанняў, звязаных з іранскай ядзернай праграмай. У 2018 годзе Злучаныя Штаты выйшлі з СУПД, нягледзячы на пратэсты астатніх удзельнікаў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ