У Беларусі завершана маштабнае тэставанне тэхналогіі 5G

2020-12-18 13:18:41
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Беларускі інфраструктурны аператар beCloud завяршыў маштабнае тэставанне тэхналогіі 5G, якое пачалося ў маі 2020 года. Пра гэта ў чацвер паведамілі ў кампаніі.

Для правядзення тэставання былі разгорнуты некалькі фрагментаў сеткі сувязі 5-га пакалення ў Мінску, Гомелі, на тэрыторыі радовішча "Сітніцкае" і ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

Важна адзначыць, што тэставанне тэхналогіі 5G праходзіла ў рэальных умовах, у тым ліку ва ўмовах шчыльнай гарадской забудовы, паведамілі ў кампаніі. Адзначаецца, што на працягу 7 месяцаў спецыялісты beCloud у партнёрстве з Huawei International, Ericsson Nicola Tesla і Airspan Networks вывучалі магчымасці тэхналогіі пры розных сцэнарыях разгортвання сеткі 5G: у дыяпазонах 3,5 Ггц і 2,6 Ггц, з часовым і частотным дуплексам, у варыянце дынамічнага сумеснага з LTE выкарыстання спектру.

"Наша кампанія правяла сур'ёзнае маштабнае тэставанне сувязі новага пакалення 5G. Мы бачым перспектыўнасць і значнасць гэтай тэхналогіі. Атрыманыя beCloud вынікі тэставання ў поўнай меры дазваляюць сцвярджаць, што мы гатовыя ўкараняць 5G у Беларусі. Пры гэтым beCloud працягне працу па развіцці 5G-сеткі і ў наступным годзе", -- адзначыў гендырэктар beCloud Алег Сядзельнік. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ