ЗША змогуць вярнуцца ў нармальнае рэчышча не раней за другую палову 2021 года

2020-12-18 13:21:51
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Паводле даных амерыканскага Універсітэта Джона Хопкінса, агульная колькасць смяротных выпадкаў ад каранавіруснай інфекцыі ў ЗША перавысіла 300 тысяч.

14 снежня ў краіне пачалася вакцынацыя. Амерыканскія эксперты каментуюць, што эпідэмічная сітуацыя працягне пагаршацца ў сувязі з надыходзячымі каляднымі святамі. Дырэктар НДІ алергічных і інфекцыйных захворванняў ЗША Энтані Фаўчы лічыць, што вакцынацыя не адмяняе супрацьэпідэмічных мер, вакцына не здольная замяніць масачны рэжым, сацыяльную дыстанцыю. Усе гэтыя меры не карыстаюцца асаблівай увагай ні з боку ўладаў, ні з боку грамадства.

У грамадстве існуе насцярожанасць да вакцын. Эксперты паказваюць, што пры дастатковай вытворчасці варта забяспечыць аптымальную колькасць людзей, гатовых да добраахвотнай вакцынацыі. Паведамленні ў прэсе пра магчымыя алергічныя рэакцыі і іншыя пабочныя эфекты зніжаюць энтузіязм амерыканцаў да вакцынацыі.

СААЗ папярэджвае, што вакцынацыя абмежаванай колькасці людзей не прывядзе да з'яўлення эфекту калектыўнага імунітэту, нагадваючы важнасць простых супрацьэпідэмічных дзеянняў. Э. Фаўчы прадказвае, што жыццё амерыканскага народа зможа вярнуцца ў нармальнае рэчышча не раней за другую палову 2021 года. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ