Кіраўнік ААН у навагоднім звароце заклікаў зрабіць 2021-шы годам вылячэння

2020-12-30 11:05:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у сваім навагоднім відэазвароце заклікаў міжнародную супольнасць зрабіць 2021-шы "годам вылячэння".

"Давайце прымірымся адзін з адным і з прыродай, пераадолеем кліматычны крызіс, спынім пандэмію і зробім 2021-шы годам вылячэння", - сказаў кіраўнік ААН.

"Вылячэнне ад наступстваў смяротнага віруса. Вылячэнне падарванай эканомікі і грамадства, і пачатак дзеянняў па вылячэнні нашай планеты", -- дадаў ён. Ён таксама назваў 2020-ы годам выпрабаванняў, трагедый і слёз. "Пандэмія COVID-19 перавярнула наша жыццё і прынесла свету пакуты і гора", -- сказаў А. Гутэрыш. Мы ўжо страцілі столькі блізкіх, але пандэмія працягвае бушаваць, ствараючы новыя хвалі хваробы і смерцяў", -- заявіў ён.

"Наперадзе -- Новы год, і з яго набліжэннем мы бачым прамяні надзеі. Людзі працягваюць руку дапамогі суседзям і незнаёмцам, спецыялісты на перадавой аддаюць усе сілы, навукоўцы распрацоўваюць вакцыны ў рэкордна кароткія тэрміны, краіны бяруць на сябе новыя абавязацельствы па прадухіленні кліматычнай катастрофы", -- сказаў А. Гутэрыш.

"Калі мы будзем працаваць разам, то прамяні надзеі могуць ахапіць увесь свет. Такі ўрок гэтага самага цяжкага года", -- падкрэсліў ён. Паводле яго слоў, змяненне клімату і пандэмія COVID-19 -- гэта крызісы, якія могуць быць пераадолены толькі сумеснымі намаганнямі. "Галоўнай мэтай ААН ў 2021 годзе будзе стварэнне глабальнай кааліцыі за забеспячэнне вугляроднай нейтральнасці да 2050 года. Кожны ўрад, горад, кампанія і індывід змогуць адыграць сваю ролю ў рэалізацыі гэтага бачання", -- сказаў на заканчэнне А. Гутэрыш.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ