Еўрапейскі Савет ухваліў часовае ажыццяўленне пагаднення паміж ЕС і Вялікабрытаніяй

2020-12-30 15:55:46
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Савет Еўрапейскага саюза ў аўторак абвясціў, што з дапамогай пісьмовай працэдуры ўхваліў рашэнне аб падпісанні гандлёвага пагаднення з Вялікабрытаніяй і яго часовае ажыццяўленне з 1 студзеня 2021 года.

Паводле прэс-рэлізу, старшыня Еўрасавета Шарль Мішэль і кіраўнік Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен 30 снежня падпішуць пагадненне ад імя ЕС у Брусэлі, а прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Барыс Джонсан — ад імя сваёй краіны ў Лондане.

Адзначаецца, што пасля пачатку часовай імплементацыі пагаднення ў наступным годзе Еўрапарламент павінен будзе разгледзець дакумент ва ўстаноўленым парадку. Пасля таго, як Еўрапарламент, ухваліць дакумент і завершыць усе неабходныя працэдуры, Еўрасавет зможа аб'явіць аб заключэнні пагаднення.

За апошнія некалькі дзён пастаянныя прадстаўнікі 27 краін ЕС правялі папярэдні агляд больш чым 1200 старонак пагаднення з Вялікабрытаніяй. Галоўны перамоўшчык ЕС па Brexit Мішэль Барні заявіў, што ён і У. фон дэр Ляен правялі плённы дыялог з шэрагам членаў Еўрапарламента.

Перагаворшчыкі ЕС і Вялікабрытаніі 24 снежня дасягнулі кансенсусу па дэталях супрацоўніцтва ў гандлёвай і іншых галінах. Пагадненне можа ўступіць у сілу толькі пасля ўхвалення парламентамі абодвух бакоў.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ