Старшыня 75-й сесіі ГА ААН заклікаў свет аб'яднаць намаганні для перамогі над COVID-19

2020-12-30 15:59:01
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Выступаючы з прамовай з нагоды надыходзячага Новага года, старшыня 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН Валкан Базкыр заклікаў народы ўсіх краін свету аб'яднаць намаганні, каб пакласці канец распаўсюджванню эпідэміі COVID-19.

У сваім відэазвароце ён адзначыў, што ў адыходзячым годзе суседзі клапаціліся адзін пра аднаго і сумесна пераадолелі цёмны перыяд у гісторыі чалавецтва. У 2021 годзе "нас чакаюць больш светлыя дні", таму што пачынаецца вакцынацыя, да якой ўсе павінны мець доступ, і гэта вельмі важна для абароны чалавецтва, заявіў В. Базкыр.

Ён таксама адзначыў, што калі аб'яднаць намаганні, то можна ўсталяваць мір на ўсёй планеце, абараніць правы і годнасць кожнага чалавека, дасягнуць мэтаў устойлівага развіцця. Па словах старшыні ГА ААН, кожны чалавек, кожная абшчына і кожная краіна могуць адыграць належную ролю ў скарачэнні няроўнасці, абароне найбольш уразлівых груп насельніцтва і стварэнні больш справядлівага і бяспечнага грамадства.

В. Базкыр падкрэсліў, што людзі здольныя дасягаць мэтаў, якія здаюцца немагчымымі. У 2021 годзе ёсць толькі адно навагодняе абяцанне, якое можа змяніць ход гісторыі, — аб'яднаць намаганні для пабудовы больш прыгожага свету для ўсіх.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ