У ЗША зафіксавана больш за 2 млн выпадкаў заражэння COVID-19 сярод дзяцей

2020-12-30 16:04:25
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

Па апошніх даных Амерыканскай акадэміі педыятрыі /AAP/ і Асацыяцыі дзіцячых бальніц, з пачатку пандэміі COVID-19 захворванне ўжо было дыягнаставана ў больш за 2 млн дзяцей у Злучаных Штатах.

З 12 лістапада колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 сярод дзяцей павялічылася на 1 млн, а за два тыдні з 10 па 24 снежня ў краіне адбылося 22-працэнтнае павелічэнне колькасці хворых сярод непаўналетніх, паведамляе AAP.

На долю дзяцей прыпадае 12,4% усіх пацверджаных выпадкаў захворвання каранавірусам у Злучаных Штатах.

У цяперашні час выпадкі цяжкага працякання COVID-19 у дзяцей сустракаюцца рэдка. Аднак настойліва неабходна сабраць больш даных аб доўгатэрміновым уздзеянні пандэміі на дзяцей, уключаючы тое, якім чынам вірус можа нанесці шкоду доўгатэрміноваму фізічнаму здароўю інфіцыраваных дзяцей, а таксама іх эмацыйнаму і псіхічнаму стану", адзначаецца ў дакладзе ААР.

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ