Заблакаваныя акаўнты прэзідэнта ЗША ў многіх сацсетках

2021-01-12 11:41:13
Comment
Share
Share this with Close
Messenger Messenger Pinterest LinkedIn

З фармулёўкай «падбухторванне да гвалту» заблакаваныя акаўнты прэзідэнта ЗША ў шматлікіх сацыяльных сетках. Публікацыі амерыканскага лідара, якія могуць справакаваць новыя беспарадкі, парушылі законы ЗША і палітыку сацсетак.

Згодна з інфармацыяй амерыканскай штодзённай газеты «Вашынгтон пост», па стане на травень 2020 года лідар ЗША ў агульнай складанасці апублікаваў больш за 18 тыс. «ілжывых або падмалівых" інфармацыйных нататкаў, і больш за 3300 публікацый было размешчана ў Twitter.

Асабліва пасля таго, як абвясцілі вынікі ўсеагульных выбараў у мінулым годзе, Д. Трамп неаднаразова заклікаў у Twitter сваіх прыхільнікаў змагацца з дапамогай “дзеянняў”. У той час адносна яго заклікаў амерыканскія сацыяльныя сеткі заставаліся абыякавымі. І толькі калі адбыліся беспарадкі ў Капітоліі, гэтыя сеткі пачалі прымаць меры.

Да выхаду ў адстаўку дзеючага лідара ЗША засталося менш за 10 дзён, аднак ужо пачаліся палітычныя разлікі ў дачыненні да прэзідэнта ЗША і яго прыхільнікаў. Доказам гэтага служыць шэраг падзей. Напрыклад, паліцыя хутка арыштавала, па меншай меры, 82 пратэстуючых, хто ўдзельнічаў у штурме Капітолія; спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі запатрабавала пераканацца ў тым, што прэзідэнт Трамп не выкарыстае ядзерную зброю; яшчэ Кангрэс ЗША 11 студзеня заявіў аб другім імпічменце прэзідэнту. Лідар ЗША сутыкнуўся з такой сітуацыяй, як быццам хтосьці падлівае алею ў агонь. - Р -

Related stories

ПАДЗЯЛІЦЦА

ПАПУЛЯРНЫЯ